JavaScript has been turned off in the browser. Please turn it on. How can I do this?.

Search by tags

For example: люди, ript>>ttt
Maximum 300 characters
Allowed limit is exceeded by
Comments blocked
Why?
Your comment was not sent. Only VIP users may comment on photos.
Activate VIP status
Krauser, 54
From Minsk. Last active long ago

ЯК ВЫГЛЯДАЦЬ МАЛАДЗЕЙ

Адзеньне, рэчы і касьметыка могуць як павялічыць ваш узрост, так і амаладзіць аблічча. Каб незнарок не «надзець» на сябе лішнія гады і кілаграмы, трэба скарыстаць наступныя падказкі — 9 важных момантаў, пра якія неабходна памятаць, падбіраючы макіяж і строі.

1.СКУРА. Шчыльны танальны крэм і пудра падкрэсьліваюць няроўнасці скуры і паглыбляюць маршчыны. Аддавайце перавагу самаму лёгкаму і вадкаму танальнаму сродку з мікрачасьцінамі, якія рассейваюць святло.

2.ВОЧЫ. Выразны контур вакол вачэй, фіялетавыя, зялёныя і бліскучыя цені робяць прыкметнымі ўсе недахопы немаладых павекаў. Цені лепш наносіць матавыя, лёгкіх персікавых адценьняў, туш — цёмна-шэрую ці карычневую. Ярка-чорная туш выглядае добра толькі на яркіх брунетках і цёмных шатэнках.

3.БРОВЫ. Ярка намаляваныя бровы, як і моцна падведзеныя вочы, стараць. Яны павінны выдзяляцца, але быць натуральнымі. Чым шырэй размешчаныя ў чалавека бровы, тым ён маладзей выглядае.

4.ВУСНЫ. Ідэальна амалоджвае ружовы колер цёплага адценьня, а таксама эфект «мокрых» вуснаў. Скарыстайце спецыяльную памаду ці нанясіце бляск паверх звычайнай.

  Контурам можна зрокава павялічыць вусны і зрабіць іх больш пухлымі. Аднак аловак павінен тон у тон адпавядаць памадзе, а заходзіць за лінію вуснаў дапушчальна толькі на дзясятую долю міліметра, інакш ваш «падман» будзе бачны простым вокам.

5.АДЗЕНЬНЕ. Магчыма, чорны колер і робіць фігуру больш стройнай, аднак ён жа і падкрэслівае ўзрост. Калі цёмныя рэчы з гардэроба выключыць цяжка, то разбаўлййце іх кантрастнымі рэчамі.

  Памятайце: калі ваш ансамбль падабраны ў адной колеравай гаме, вы будзеце выглядаць больш стройнаю.

6.ВАЛАСЫ. Калі жадаеце выглядаць маладзей, то сівізну давядзецца зафарбоўваць. Фарба, якая «маладзіць» больш за ўсё, — на два тоны святлейшая, чым натуральны колер. Пышная і аб'ёмная ўкладка кароткіх валасоў дазваляе выглядаць больш юнай.

7.МАНІКЮР. Рукі з бездакорным манікюрам выглядаюць маладзейшымі. Бледна-ружовы і светла-бэжавы — бяспройгрышныя адценні лаку. Пазбягайце цёмных колераў — карычневага, сіняга, бардовага. Аддавайце перавагу цёплым адценьням, бо халодныя будуць падкрэсьліваць вены на руках.

8.ПАСТАВА. Нічога так не маладзіць, як прамая сьпіна і гордая пастава. Выпрастайце сьпіну і адразу адчуеце, як скінулі некалькі год.

9.РЭЧЫ. Вялікая колькасьць дэталяў, складаны пакрой, цёмныя колеры прыбаўляюць гады. Насіце эфектныя завушніцы, пацеркі, бранзалеты, пярсьцёнкі. I зусім няважна, натуральныя ў іх камяні ці не, ёсьць золата-срэбра ці няма. Не забывайце, што вельмі халодныя колеры ўпрыгажэньняў могуць зрабіць твар зямлістым, а, напрыклад, чырвоныя — падкрэсьляць прыпухласць і дробныя венкі.

ID: 404758022, Visits this month: 0
, Replies:
The reply rate shows the ratio of incoming messages to replies. If the reply rate is low, it means that the user rarely replies. If it's high, the user is much more likely to reply.
Erotic photo

Photos that have been marked as «erotic» can only be viewed by users who have agreed to view erotic content. You can read more about this and change your preferences in the section «Settings».

If you mark a photo as «erotic», it will only be visible to users who have agreed to view erotic content. You can read more about this and change your preferences in the section «Settings».

OK

Search not available because you have deactivated «your profile participation in search». To remove limitations you must

Service payment is successful

The service will be activated shortly.
OK

An error has occurred.

Refresh the page and try again in 5 minutes
OK